Просмотр сообщений

В этом разделе можно просмотреть все сообщения, сделанные этим пользователем.


Сообщения - jil_ka

Страницы: [1]
1
Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучаньне ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласьці.
   -Калі ТАБЕ ад 16 год
-ТЫ жывеш у Гарадзенскай вобласьці
-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрвію, рыхтаваць рэпартажы, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!
   У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.
   Заявы прымаюцца да 15 красавіка.
   Тэрмін навучаньня: красавік-ліпень 2008 года.
Дыстанцыйнае навучаньне прадугледжвае штомесячныя кансультацыі ў Гародні і выкананьне індывідуальных заданьняў.
Першая сустрэча ладзіцца ў Гародні 19 красавіка.
Навучаньне бясплатнае.
 Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць альбо атрымаць праз інтернэт.
 Больш падрабязную інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, зьвярнуўшыся па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а-11, на электронную пошту trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі – па тэлефонах (0152) 75-71-72, (+375 29) 7843221, 1068594. 

паводле інфармацыі
Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”

Страницы: [1]